Музей Карэр

Музей Карэр
Заснаваны 1836
Заснавальнік Тэадора Карэр[d]
Адкрыты 1830
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 286 454 чал. (2015)
  • 77 009 чал. (2020)[2]
  • 310 458 чал. (2019)[3]
  • 328 205 чал. (2018)[4]
  • 161 365 чал. (2021)[5]
  • 349 729 чал. (2022)[6]
Памеры фонду 1 856 item[4] і 1 856 item[7]
Адрас Piazza San Marco 52, 30124 Venezia[2][6]
correr.visitmuve.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарадскі музей Карэра (італ.: Museo Civico Correr) — мастацкі музей у Венецыі, які асвятляе розныя аспекты традыцыйнага венецыянскага жыцця, асабліва апошняга перыяду існавання Венецыянскай рэспублікі.

Музей займае напалеонаўскае крыло Пракурацый на плошчы Сан-Марка, насупраць сабора Св. Марка. Ён узнік у 1830 годзе дзякуючы венецыянцу Тэадора Карэру (1750—1830), які адпісаў гораду сваю найкаштоўную калекцыю жывапісу і старадаўніх прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Будынак Новых пракурацый, дзе размяшчаецца Музей Карэр
Віторэ Карпача. Дзве венецыянкі. 1510

Флігель Напалеона злучае Старую і Новую пракурацыі, але не занадта добра ўпісваецца ў агульны ансамбль[8]. Да 1807 года на гэтым месцы стаяла царква, якую знеслі, каб увянчаць рэзідэнцыю Напалеона вялікім парталам (архітэктар Джузэпэ Салі).

У наш час збор музея складаецца з трох розных калекцый. Гістарычныя краявіды Венецыі, дакументы, ведуты, выкананыя школай Каналета і прадстаўленыя ў экспазіцыі Фонду Тэадора Карэра, апавядаюць пра розныя этапы гісторыі горада. У гэту калекцыю музея таксама ўваходзяць бібліятэка з былога манастыра тэатынцаў, парадная адзежа, манеты і пячаткі, а таксама гістарычная зброя.

Другая частка музейных фондаў уяўляе сабой карцінную галерэю. У яе ўваходзіць цэлы шэраг жанравых твораў венецыянскай школы, як, напрыклад, сцэны венецыянскага маскараду пэндзля П'етра Лангі і карціна Карпача «Дзве венецыянкі», якую ў XIX ст. памылкова прымалі за выяву дзвюх куртызанак.

Музей Рысарджымента (італ.: Museo del Risorgimento e dell'Ottocento Veneziano)з'яўляецца трэцяй калекцыяй Музея Карэр, дзе ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены сведчанні гісторыі Венецыі ў перыяд ад падзення рэспублікі да аб'яднання Італіі ў XIX ст. у форме гістарычных карцін, касцюмаў, дакументаў і гравюр.

Зноскі

  • Thorsten Droste: Venedig — DuMont Kunst-Reiseführer; DuMont Buchverlag, Köln 1996, ISBN 3-7701-3582-2, S. 313.