Мулат

Барак Абама

Мула́ты — нашчадкі ад змяшаных шлюбаў прадстаўнікоў еўрапеоіднай і негроіднай рас. Мулаты складаюць значную частку насельніцтва Лацінскай Амерыкі і краін Карыбскага басейна (Дамініканская Рэспубліка — 73 %, Куба — 51 %, Бразілія — 38 %), а таксама некаторых краін Афрыкі (ПАР, Намібія). Гэта слова ўпершыню з'яўляецца ў іспанскіх дакументах XVI стагоддзя і меркавана мае іспанскае ці партугальскае паходжанне. Існуе дзве версіі паходжання слова mulato: паводле першай з іх, яно ўяўляе сабой скажонае арабскае мувалад, якім пазначалі нечыстакроўных арабаў; паводле другой версіі, mulato паходзіць ад іспанскага mulo — мул, якім некалі пазначалі не толькі нашчадства асла і кабылы, але і любыя гібрыдныя віды.

Існуюць і такія тэрміны, як квартэрон, гэта значыць тый, хто мае 1/4 негрыцянскай крыві, актарон — 1/8 негрыцянскай крыві. Акрамя таго (у дужках — доля негрыцянскай крыві) — мюлатр (1/2), мюсціф (1/8), грыф (3/4), марабу (7/8), мусці (1/8) і мустафіна (1/16). Два апошнія — мясцовыя ямайскія назвы. Цяпер гэтыя тэрміны страчваюць або страцілі сваё значэнне.

 Змяшэнне рас у іспанскіх і партугальскіх калоніях
Негры
——
Еўрапейцы
——
Еўрапейцы
——
Індзейцы
——
Негры
Мулат Крэол Метыс Самба