Мулу Нега | |
---|---|
Нараджэнне | 15 лістапада 1967[1] (57 гадоў) |
Адукацыя |
Мулу Нега Кахсай — эфіопскі навуковы і дзяржаўны дзеяч.
Мулу нарадзіўся 15 лістапада 1967 года[2]. Ён атрымаў доктарскую ступень у Твэнтэўскім універсітэце ў 2012 годзе з дысертацыяй пад назвай «Якасць і забеспячэнне якасці ў эфіопскай вышэйшай адукацыі: крытычныя праблемы і практычныя наступствы»[2]. Пасля Мулу працаваў асістэнтам прафесара ва Універсітэце Адыс-Абебы.
6 мая 2020 года стаў міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Эфіопіі[3].
Падчас канфлікту ў Тыграі ў лістападзе 2020 года Мулу Нега быў прызначаны кіраўніком выканаўчай улады пераходнага ўрада Палатай Федэрацыі[4], каб замяніць Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з НФВТ на пасадзе прэзідэнта рэгіёну. У канцы студзеня 2021 года Мулу Негу падаў заяву аб адстаўцы, заявіўшы, што пераходная адміністрацыя не мае паўнамоцтваў рэагаваць на «цяжкае становішча народа Тыграя, які памірае ад голаду і пакутуе ад сексуальнага дамагання замежных сіл»[5]. 6 мая таго ж года кіраўніком пераходнага ўрада Тыграя замест яго стаў Абрахам Белай[6].
Мулу жанаты і мае траіх дзяцей.