Мультан

Мультан
Дата заснавання / стварэння XVI стагоддзе[1]
Выява
Колер чорны[1]
Матэрыял шоўк[1], гарус[d][1] і Бавоўна[1]
Метад вырабу твіл[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Жаночы жакет з мультану з карункавым аздабленнем і вышыўкай

Мультан (англ.: Bombazine ад фр.: bombasin, ад італ.: bambagia — бавоўна) — шчыльная баваўняная тканіна саржавага, радзей палатнянага перапляцення з начосам на адным, звычайна споднім, баку, сустракалася таксама тканіна з начосам з абодвух бакоў[2].

Як паведамляе Энцыклапедыя Брытаніка, мультан быў упершыню выпушчаны ў Англіі пры Лізавеце I. Першапачаткова тканіна выпрацоўвалася з шоўку ці была змяшанай — з шоўку і воўны. Мультан добрай якасці меў шаўковую аснову і камвольны  (чэшск.) (з часанай воўны) уток. У пачатку XIX стагоддзя была наладжана яго шырокая вытворчасць у Норыджы.

Чорны мультан некалі выкарыстоўвалася для жалобнага  (руск.) адзення, але матэрыял выйшаў з моды да пачатку XX стагоддзя.

Слова bombazine утворана ад састарэлага французскага bombasin, якім першапачаткова пазначалі шоўк, але пасля ўжывалі і да шаўковага дрэва або бавоўны. У Р. Кірсанавай паказана, што французскае bombasin паходзіць ад італьянскага слова bambagia «бавоўна», і ў Расійскай імперыі тканіну называлі ў прастамоўі бамбазеяй, што бліжэй да арыгіналу[2].

Мультан выпускаецца набіўны, гладкаафарбаваны, часам — адбелены. У Расійскай імперыі гэтая тканіна з’явілася ў XVII стагоддзі. У адрозненне ад іншых тканін з бавоўны, напрыклад, паркалю, з-за сваёй апрацоўкі (варсавання) мультан не мог быць афарбаваны ў яркія колеры. Дзякуючы начосу гэтая тканіна мяккая і добра захоўвае цяпло. Звычайна з мультану шыліся жаночыя кофты і сукенкі, і мужчынскія касавароткі  (руск.), цёплая ніжняя бялізна[2].

У «Рускім таварным слоўніку» Андрэева (1889) пазначаны наступныя віды мультану: кіперны («без пушка») — futaine, Barchent, Parhend, fustain; двухбаковы — fustaine à deux envers, glatter Barchent, pillow, pilaw; з ворсам — futaine à poil, raucher Barchent, top, swandown; мультан-сацін — futaine satinée, Atlas-barchent, Satin-top[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Tortora P. G., Merkel R. S. bombazine // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 64.
  2. а б в Кирсанова, Р. М. Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.. — 1995.
  3. Андреев, Петр Петрович. Русский товарный словарь. СПб.: Цинзерлинг, 1889
  • Андреева Р. П. Бумазея // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 122. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Бумазея // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  • Бумазея — Краткая энциклопедия домашнего хозяйства/ред. И. М. Скворцов и др. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия» — 1959.
  • Бумазея // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1956. — Т. I. — Стб. 676—677.