Мун Чжэ Ін

Мун Чжэ Ін
кар.: 문재인
кар.: 文在寅
дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Карэя[d]
30 мая 2012 — 29 мая 2016
Папярэднік Chang Je-won[d]
Пераемнік Chang Je-won[d]
12-ы Прэзідэнт Рэспублікі Карэя
10 мая 2017 — 9 мая 2022
Папярэднік Хван Гёан
Пераемнік Юн Сок Ёль
Chief of Staff to the President of South Korea[d]
12 сакавіка 2007 — 24 лютага 2008

Нараджэнне 24 студзеня 1953(1953-01-24)[1][2] (71 год)
Бацька Мун Ёнхён[d]
Маці Кан Ханок[d]
Жонка Кім Джонсук[d]
Дзеці Мун Джунён[d] і Мун Дахе[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Званне Sergeant[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мун Джэін (кар.: 문재인; нар. 24 студзеня 1953, Коджэ), таксама ў СМІ згадваецца як Мун Чжэ Ін[4] — 12-ы прэзідэнт Рэспублікі Карэя, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч. Быў кандыдатам ад Аб’яднанай дэмакратычнай партыі на пасаду прэзідэнта Карэі ў 2012 годзе, былы лідар Сумеснай дэмакратычнай партыі.

Муі Джэін нарадзіўся 24 снежня 1953 года на востраве Каджэда[5]. Яго бацька быў уцекачом з Паўночнай Карэі, якога эвакуявалі з роднага горада Хамхына ў снежні 1950 года ў час Карэйскай вайны пры адступленні войск ААН пад ударамі кітайскай арміі.

Мун Чжэ Ін вучыўся ў сярэдняй школе Кёнам у Пусане, якая лічыцца адной з найболей прэстыжных школ па-за межамі Сеула. Уладкаваўся ва ўніверсітэт Кёнхі, дзе спецыялізаваўся ў галіне права. Быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, калі арганізаваў студэнцкі пратэст супраць канстытуцыі Юсін. Пазней быў закліканы ў войска, у складзе паўднёвакарэйскага спецназа ўдзельнічаў у Інцыдэнце 18 жніўня 1976 года[6]. Пасля звальнення з войска здаў дзяржаўны экзамен на права займацца юрыдычнай дзейнасцю і быў прыняты ў інстытут падрыхтоўкі судовых кадраў. Нягледзячы на тое, што Мун Чжэ Ін быў другім па паспяховасці на сваім курсе, ён не атрымаў дазволу працаваць суддзёй з-за ўдзелу ў арганізацыі студэнцкіх пратэстаў, таму абраў прафесію адваката. Зрабіўшыся адвакатам, супрацоўнічаў з будучым прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Но Му Хёнам. Яны зрабіліся сябрамі да смерці Но Мухёна ў 2009 годзе. Быў членам арганізацыі «Юрысты за дэмакратычнае грамадства» і старшынёй камісіі па правах чалавека Саюза юрыстаў Пусана. Апублікаваў мемуары «Лёс Мун Чжэ Іна», якія зрабіліся бестсэлерам.

Быў кандыдатам ад апазіцыі ў час прэзідэнцкіх выбараў 2012 года, але, набраўшы 48 % галасоў, саступіў Пак Кых Хэ, дачцэ былога аўтарытарнага прэзідэнта Пак Чон Хі, якая прадстаўляла на выбарах кіруючую картыю Сэнуры.

Датэрміновыя выбары Прэзідэнта Паўднёвай Карэі пасля імпічмента Пак Кын Хе былі прызначаныя на 9 мая 2017 года. Мун Чжэ Ін прыняў у іх удзел у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Табура. Па дадзеных экзітполаў, ён набірае 41,4 % галасоў выбаршчыкаў[7][8].

27 красавіка 2018 падчас саміту з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам (у дэмілітарызаванай зоне Паўднёвай Карэі) быў выказаны намер падпісаць мірную дамову па выніках вайны 1953 года і пазбавіць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі.

Зноскі

  1. Moon Jae In // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moon Jae-in // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.catholictimes.org/article/article_view.php?aid=279481
  4. Прэзідэнт Паўднёвай Карэі не выключыў магчымасці візіта ў Пхеньян
  5. 문재인은 누구…대선 패배 극복하고 제1야당 대표로
  6. [전문] 문재인 민주통합당 대선 후보, 6차 방송연설
  7. "Экзит-поллы: на выборах президента в Южной Корее лидирует кандидат от Демократической партии". NEWSru.com. Праверана 2017-05-09.
  8. Чиквин, Анатолий (2017-05-09). "Экзит-поллы: Мун Чжэ Ин победил на выборах президента Южной Кореи". TJournal(руск.). Праверана 2017-05-09.(недаступная спасылка)