Мурманская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Мурманская область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Q4138471? | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 28 мая 1938 | ||||
Кіраўнік | Андрэй Чыбіс[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-MUR | ||||
Код аўтам. нумароў | 51 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мурманская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўночным захадзе Расіі. Утворана 20 мая 1938 года. Плошча 144,9 тыс. км². Насельніцтва — 872,8 тыс. чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 6,0 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 91,5 %. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Мурманск. Нацыянальны склад: рускія 85,2%, украінцы 6,4%, беларусы 2,3%, татары 0,9%, саамы і карэлы па 0,2%, фіны 0,05%.
Буйнейшыя гарады: Мурманск, Апатыты, Севераморск, Манчагорск. Падзяляецца на 14 гарадскіх акруг і 5 муніцыпальных раёнаў.
Вобласць размешчана на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі Расіі, займае Кольскі паўвостраў з прылеглымі да яго ўчасткамі мацерыка. Абмываецца Баранцавым і Белым морамі. Клімат умерана халодны, змякчальны ўплыў аказвае цёплае Нардкапскае цячэнне. Баранцава мора не замярзае на паўднёвым захадзе на працягу ўсяго года. Зіма доўгая, але не суровая; сярэдняя тэмпература студзеня ад — 8 да — 13 °C. Асаблівасць Мурманскай вобласці — наяўнасць палярнага дня і палярнай ночы (для шыраты 68 ° палярны дзень працягваецца з 27 мая да 18 чэрвеня, палярная ноч — з 10 снежня да 8 студзеня). Лета кароткае і прахалоднае; сярэдняя тэмпература ліпеня ад 8 да 14 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 350 да 1000 мм (у горных раёнах). Працягласць вегетацыйнага перыяду 80-130 сут.
Рачная сетка густая. Рэкі належаць басейнам Баранцава (р.Паз) і Белага мораў, адрозніваюцца парогамі, багатыя гідраэнергіяй.
Глебы пераважна падзолістыя, балотныя і тундравыя. Паўночная частка вобласці занятая тундрай (20 % плошчы), на поўдзень размешчана лесатундра. Больш за 30 % тэрыторыі занята лясамі (перважна хвоя, елка, бяроза). Да 37 % плошчы вобласці знаходзіцца пад балотамі.