Мурэ́навыя, мурэны (Muraenidae) — сямейства рыб атрада вугрападобных.
Даўжыня ад 10 см да 3 м. Цела змеепадобнае, скура голая. Афарбоўка яркая, разнастайная, з плямамі і палосамі. Грудныя плаўнікі адсутнічаюць. Зубы шматлікія, доўгія, вострыя.
Выдзяляецца каля 18 родаў, больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах. Жывуць каля берагоў у расколінах камянёў, падводных гротах і пячорах. Найбольш вядомыя прадстащники родаў гімнаторакс, лікадонтыс, мурэна.
Драпежнікі, кормяцца рыбамі, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі.
У развіцці праходзяць стадыю лептацэфала (кароткае тупое рыла, закруглены хваставы плаўнік, слабая пігментацыя.
Аб'ект промыслу. У некаторых відаў мяса ядавітае.