Мутаз Эса Баршым | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1991[1] (33 гады) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | з 2010 |
Рост | 189 см |
Вага | 65 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
Мутаз Эса Баршым (араб. معتز عيسى برشم; нар. 24 чэрвеня 1991, Доха) — катарскі скакун у вышыню, алімпійскі чэмпіён і двухразовы прызёр Гульняў (2012 і 2016), двухразовы чэмпіён свету 2017 і 2019 гадоў, пераможца Азіяцкіх гульняў 2014 года. Нароўні з Джанмарка Тамберы стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў стаў алімпійскім чэмпіёнам разам з супернікам.
Да 15 гадоў ён таксама выступаў у скачках у даўжыню, але затым канчаткова перайшоў на вышыню. На міжнародных спаборніцтвах пачаў выступаць у 2009 годзе. Чэмпіён свету сярод юніёраў 2010 года. На чэмпіянаце свету 2011 года заняў 7-е месца. Заняў 9-е месца на чэмпіянаце свету ў памяшканні 2012 года. Бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў 2012 года з вынікам 2.29 м. З’яўляецца адным з 4-х алімпійскіх прызёраў Катара за ўсю гісторыю.
Уладальнік рэкорду Азіі і нацыянальнага рэкорду — 2,43 м. Пераможца спаборніцтваў Europa SC High Jump 2013 года з вынікам 2,36 м.