Мухамед аль-Башыр | |
---|---|
араб. محمد البشير | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1983[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | magister degree[d][2] |
Веравызнанне | суніты |
Партыя | |
Род дзейнасці | інжынер, палітык, education manager |
Аўтограф |
![]() |
Удзельнік | |
![]() |
Мухамед аль-Башыр (араб. محمد البشير; нар. 1983[1], Джабаль-Завія[d][1]) — сірыйскі палітык.
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі ў сям’і мусульман-сунітаў. У 2007 годзе скончыў Універсітэт Алепа па тэхнічнай спецыяльнасці, у 2021 годзе атрымаў ступень па шарыяцкім праве ва Універсітэце Ідліба. Апроч гэтага, ён скончыў курсы па адміністраванні і кіраванні праектамі. Працаваў на заводзе дзяржаўнай Сірыйскай газавай кампаніі.
Пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе супраць улады Башара Асада Мухамед аль-Башыр далучыўся да ўзброеных антыўрадавых фармаванняў, якія атрымлівалі падтрымку з-за мяжы. У 2022—2023 гадах ён займаў пасаду міністра развіцця і гуманітарных пытанняў ва «Урадзе выратавання Сірыі». Гэты орган быў утвораны ў 2017 годзе ўзброенымі апазіцыйнымі групоўкамі, у т.л. ваенізаванай арганізацыяй «Хаят Тахрыр аш-Шам», у правінцыі Ідліб, якая падчас грамадзянскай вайны заставалася непадкантрольнай урадавым войскам. У студзені 2024 года аль-Башыр узначаліў гэты апазіцыйны кабінет. Як пісалі арабскія СМІ, пад яго кіраўніцтвам у Ідлібе былі зніжаны падаткі на нерухомасць і пачалася праца па ўкараненні лічбавых тэхналогій[3].
10 снежня 2024 года стала вядома аб прызначэнні Мухамеда аль-Башыра кіраўніком пераходнага ўрада Сірыі. Рашэнне было прынята па выніках сумеснага пасяджэння Савета міністраў, які да таго падпарадкоўвалася Башару Асаду, і ўрада, сфарміраванага ў 2017 годзе апазіцыйнымі групоўкамі.