Мухамед бен Зайд ан-Нахаян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. محمّد بن زايد آل نهيان | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 сакавіка 1961[1] (64 гады) |
||||||
Род | Аль Нахаян[d] і Nahyan[d] | ||||||
Бацька | Зайд ібн Султан ан-Нахаян | ||||||
Маці | Fatima bint Mubarak Al Ketbi[d] | ||||||
Дзеці | Khalid bin Mohammed bin Zayed Al Nahyan[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам і суніты | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | генерал | ||||||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мухамед бен Зайд ан-Нахаян (араб. محمد بن زايد آل نهيان; нар. 11 мая 1961) — ваенны і дзяржаўны дзеяч ААЭ.
Нарадзіўся ў сям’і заснавальніка і прэзідэнта ААЭ Зайда ібн Султана ан-Нахаяна ад яго трэцяй жонкі Фацімы бінт Мубарак аль-Кетбі.
У 2004 годзе стаў Старшынёў Выканаўчага савета эмірата Абу-Дабі.
Быў саветнікам свайго старэйшага брата, былога прэзідэнта краіны, Халіфы ібн Зайда ан-Нахаяна. Калі той перанёс інсульт, стаў фактычным кіраўніком эмірата Абу-Дабі і ўсіх Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2014 года, прымаючы ўсе асноўныя рашэнні[2]. Заняў пасаду камандуючага Узброеных сіл ААЭ[3].
У 2017 годзе ўдзельнічаў у вызваленні з лівійскага палону беларуса Вячаслава Качура[3].
У 2019 годзе The New York Times назвала яго самым магутным арабскім кіраўніком і адным з самых уплывовых людзей у свеце[4]. Па рэйтынгу часопіса Time стаў адным з 100 самых уплывовых людзей 2019 года[5][6].
У маі 2022 года заняў пасады прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эміра Абу-Дабі[7].
Па версіі Каралеўскага цэнтра ісламскіх стратэгічных даследаванняў Мухамед бен Зайд прызнаны восьмым самым уплывовым мусульманінам у свеце ў 2023 годзе[8].