Муцыа Атэндала | |
---|---|
італ.: Muzio Attendolo | |
Нараджэнне |
28 мая 1369 |
Смерць |
4 студзеня 1424 (54 гады) |
Род | Сфорца |
Бацька | Giovanni Attendolo[d] |
Маці | Elisa Petraccini[d] |
Жонка | Antonia Salimbeni[d] |
Дзеці | Франчэска Сфорца, Leone Sforza[d], Elisa Sforza[d], Antonia Sforza[d], Gabriele Sforza[d], Bosio I Sforza[d] і Alessandro Sforza, Lord of Pesaro[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муцыа Атэндала (італ.: Muzio Attendolo) па мянушцы «Сфорца» (італ.: Sforza — «Моцны»; 28 мая 1369 — 4 студзеня 1424) — італьянскі кандацьер, заснавальнік дынастыі Сфорца.
Нарадзіўся ў паселішчы Каціньёла (Раманья) у заможнай сям’і Атэндала, быў хрышчоны імем Джакама. «Муцыа» — памяншальнае ад італ.: Giacomuzzo. Бацькі — Джавані Атэндала і Эліза дэі Петрацыні.
Ва ўзросце 15 гадоў далучыўся да атрада кандацьера Бальдрына да Пенікале. Паводле легенды салдаты, якія праходзілі міма, паклікалі яго з сабой, Муцыа кінуў сякеру і загадаў: калі ён захрасне ў дрэве, то юнак пойдзе з салдатамі, калі зваліцца на зямлю, тое застанецца. Гэта гісторыя стала сямейнай легендай: калі герцаг Франчэска Сфорца паказваў свой міланскі замак, ён прыгаворваў, хітра паглядаючы вакол, што ўсяму гэтаму яны абавязаны сякеры, якая захрасла ў дрэве.
Наступныя 15 гадоў Муцыа праслужыў з кандацьерам Альберыка да Барбіяна ў кампаніі Святога Георгія (кандотэ), менавіта тады заслужыў сваю мянушку «Моцны». І заслужана: ён быў вельмі сільны фізічна, мог сагнуць падкову і ўскочыць у сядло ў поўным узбраенні.
Са сваімі людзьмі служыў Джану Галеаца Вісконці, але з-за паклёпу быў вымушаны бегчы з Мілана. Паступіў на службу Фларэнцыі. Служыў Ферары і Рыму. Папа перадаў яму ў асабістае валоданне родны горад — Каціньёлу.
Паступіў на службу да Уладзіслава Неапалітанскага, які выхоўваў узятага ў закладнікі сына Муцыа Франчэска разам з прынцамі. Кароль падарыў хлопчыку некалькі гарадоў і зрабіў яго графам Трыкарыка. Новая каралева Джаванна II Неапалітанская, стаўшы кіраўніцай пасля смерці брата, адрознівалася няўстрыманасцю ў асабістым жыцці. Па намове аднаго з яе раўнівых фаварытаў па прозвішчы Алопа, Сфорцы быў арыштаваны і правёў у няволі 4 месяцы. Затым у пошуках ваеннай падтрымкі Алопа вызваліў Сфорцу і выдаў за яго сваю сястру. Праз некаторы час каралева выйшла замуж, і Алопа, яе фаварыт, паў, амаль захапляючы за сабой Муцыа.
У наступныя гады змагаўся з кандацьерамі Брача і Тартальям. Быў прыхільнікам Людовіка Анжуйскага ў яго барацьбе з каралевай Джаваннай. Падчас адной з бітваў з Брача патануў пры фарсіраванні ракі Пескары.
Справа бацькі працягнуў яго сын Франчэска.
Палюбоўніца па імі Лючыя Трэгані (Лючыя дзі Тэрцана) нарадзіла яму прынамсі семярых дзяцей (у тым ліку Франчэска і Алесандра Сфорцаў), але перад жаніцьбай Муцыа выдаў яе замуж за свайго афіцэра. У 1409 годзе ажаніўся з Антоніяй, сястрой графа Салімбені, кіраўніка Картоны. Законная жонка нарадзіла яму сына Босіа, які быў забіты маладым, але пакінуў нашчадства ад спадчынніцы графаў Санта Ф’ёра ў Таскане Сесіліі Альдабрандэскі. Нашчадкі Босіа кіравалі ў Таскане да сярэдзіны XVII стагоддзя, перажыўшы ўсе астатнія галіны дому Сфорца. Другой жонкай Муцыа стала сястра Пандульфа Алопа, па імі Катэла (Кацярына), якая нарадзіла двух дзяцей. Трэці шлюб — з Марыяй, удавой Людовіка II Арагонскага і графа Чэлана, якая нарадзіла Габрыэля, у будучыні манаха.