Муцыа Клеменці | |
---|---|
Muzio Clementi | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1752[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1832[1][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Nicolo Clementi[d][5] |
Маці | Magdalena Kaiser[d][5] |
Жонка | Emma Gisborne[d][6][7] і Caroline Lehmann[d][6][7] |
Дзеці | Carl Clementi[d], John Muzio Clementi[d], Vincent Clementi[d], Ceceilia Susanna Clementi[d] і Caroline Emma Clementi[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Antonio Boroni[d] |
Прафесіі | піяніст, дырыжор, кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, музычны педагог, кампазітар, music publisher |
Інструменты | фартэпіяна, арган і клавесін |
Выхаванцы | Джакома Меербер, Іаган Баптыст Крамер, Карл Чэрні, John Field[d] і Ludwig Berger[d] |
Аўтограф | |
clementisociety.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муцыа Клеменці (італ.: Muzio Clementi; поўнае імя — Mutius Philippus Vincentius Franciscus Xaverius Clementi; 24 студзеня 1752, Рым — 10 сакавіка 1832, Вустэршыр) — італьянскі кампазітар, піяніст і педагог, які жыў пераважна ў Англіі.
Муцыа Клеменці нарадзіўся ў сям’і ювеліра; першапачатковую музычную адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам арганіста А. Буроні. У 1759—1761 гадах вывучаў у Рыме тэорыю музыкі ў арганіста Кардычэлі. З 1761 служыў арганістам у адной з рымскіх цэркваў, працягваючы свае музычныя заняткі: спеву навучаўся ў Дж. Сартарэлі, контрапункт вывучаў пад кіраўніцтвам Г. Карпані.
Клеменці з юных гадоў здзіўляў слухачоў сваёй ігрой на фартэпіяна, у 1766 годзе мецэнат П. Бекфарда запрасіў 14-гадовага піяніста ў Англію, дзе ён жыў спачатку ў доме свайго апекуна ў абацтве Фонтхіл, а з 1773 у Лондане, у тым жа годзе быў выдадзены першы зборнік яго фартэпіянных твораў.
У 1777—1780 гадах Клеменці быў капельмайстрам Італьянскай оперы ў Лондане. З пачатку 80-х шмат гастраляваў у Еўропе як піяніст-віртуоз з выкананнем уласных фартэпіянных твораў (першыя фартэпіянныя санаты Клеменці былі выдадзены ў 1773 годзе). У 1781 годзе наведаў Вену, дзе ў прысутнасці імператара Іосіфа II змагаўся з В. А. Моцартам. Змаганне скончылася ўнічыю, аднак тэму Саната сі-бемоль, якую выконваў у гэтым паядынку Клеменці, Моцарт пасля выкарыстаў у уверцюры да «Чароўнай флейты».
Клеменці займаўся і камерцыйнай дзейнасцю: быў заснавальнікам і саўладальнікам фабрык музычных інструментаў і музычна-выдавецкіх прадпрыемстваў, у якіх выдаваў сачыненні сучасных яму кампазітараў, у тым ліку Бетховена. У 1823 годзе Клеменці разам з Н. Бішапам, У. Хорслегам і С. Веслі прыняў удзел у складанні і выданні першай вялікай музычнай энцыклапедыі — «The encyclopedia of music».