Мцхета
მცხეთა
| ||||||||||||||||||||
Мцхета[2] (груз. მცხეთა) — горад у Грузіі, цэнтр краю Мцхета-Мтыянеты. Размешчаны за некалькі кіламетраў на поўнач ад Тбілісі. Насельніцтва на 2014 год — 7940 чалавек.
Антычная сталіца Грузіі, яе культурныя помнікі з 2005 года ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Паводле археалагічных раскопак, горад існуе прынамсі 3000 гадоў. На працягу 1000 гадоў, да VI стагоддзя н. э. Мцхета была сталіцай царства Іберыі і важным гандлёвым цэнтрам на Шоўкавым шляху.
|