Мыс Добрай Надзеі | |
---|---|
афрык. Kaap die Goeie Hoop | |
34°21′29″ пд. ш. 18°28′19″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Суб'ект | Заходне-Капская правінцыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мыс Добрай Надзеі (афр.: Kaap die Goeie Hoop, англ.: Cape of Good Hope) размешчаны ў ПАР на Капскім паўвостраве паўднёвей Кейптаўна.
Ён не з’яўляецца самым паўднёвым пунктам Афрыкі, бо самы паўднёвы пункт кантынента — Іголкавы мыс, які размяшчаецца ў 155 км ад мыса Добрай Надзеі. Але берагавая лінія Афрыканскага кантынента тут упершыню паварочвае на ўсход, адкрываючы праход з Атлантычнага акіяна ў бок Індыйскага. Ён з’яўляецца самым крайнім паўднёва-заходнім пунктам Афрыкі, што пацвярджае і надпіс з дакладнымі каардынатамі, устаноўлены на пляцоўцы перад мысам. Капскі паўвостраў, дасягнуўшы ў гэтым месцы свайго самага паўднёвага пункту, далей загінаецца ледзь на поўнач і абрываецца ў акіян высокім і стромкім скалістым мысам — Кейп-Пойнт, каардынаты якога даюць яго становішча на 50 метраў паўночней Мыса Добрай Надзеі, хоць менавіта на Кейп-Пойнце ўстаноўлены маяк пад назвай «Мыс Добрай Надзеі». Адсюль узнікае вядомае непаразуменне, лёгка вытлумачальнае пры аглядзе на мясцовасці, дзе відаць, што судны «агінаюць» менавіта Кейп-Пойнт, за якім адкрываецца абшар заліва Фалс-Бей, куды заходзіць цёплае плынь з Індыйскага акіяна. Па гэтай прычыне тэмпература вады на ўсходнім беразе Капскага паўвострава заўсёды на некалькі градусаў вышэй, чым на яго заходнім узбярэжжы, якое абмываецца водамі халоднай Бенгельскай плыні з Антарктыкі.
У 1488 годзе мыс Добрай Надзеі быў адкрыты партугальскім мараплаўцам Барталамеу Дыяшам і названы Мысам Бур. Аднак, партугальскі кароль Жуан II пераназваў мыс, апраўдана спадзяючыся на тое, што зараз адкрыецца марскі шлях у Індыю.
У 1497 годзе Васка да Гама, абмінуўшы Мыс Добрай Надзеі, праклаў гэты марскі шлях да індыйскага ўзбярэжжа. Такім чынам, «Добрая Надзея» караля Жуана апраўдалася і за мысам на стагоддзі замацавалася яго знакамітае імя.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |