Мэгі Джыленхол | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лістапада 1977[1][2][…] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stephen Gyllenhaal[d] |
Маці | Naomi Foner Gyllenhaal[d] |
Муж | Пітэр Сарсгаард[d] |
Дзеці | Ramona Sarsgaard[d] і Gloria Sarsgaard[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, актрыса агучвання, кінарэжысёр, сцэнарыст, спявачка |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0350454 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маргаліт Рут «Мэгі» Джыленхо́л (англ.: Margalit Ruth «Maggie» Gyllenhaal; нар. 16 лістапада 1977) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Уладальніца прэміі «Залаты глобус», а таксама намінантка на «Оскар» і «Эмі».
У пачатку 1990-х гадоў Джыленхол дэбютавала на вялікім экране з невялікімі ролямі ў фільмах «Ля вады» (1992) і «Небяспечная жанчына» (1993), знятых яе бацькам. Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце, Джыленхол мела ролі другога плана ў карцінах «Вар’яцкі Сесіл Б.» (2000), «Моцная жанчына» (2001), а таксама «Доні Дарко» (2001), дзе яна знялася разам са сваім братам Джэйкам.
Прарывам Джыленхол стала галоўная роля ў эратычнай камедыйнай драме «Сакратарка» (2002), якая прынесла ёй прэмію «Готэм», а таксама намінацыі на «Залаты глобус» і «Незалежны дух». У тым жа годзе яна з’явілася ў фільмах «Адаптацыя» і «Прызнанні небяспечнага чалавека».
У 2021 годзе дэбютавала ў якасці рэжысёра з карцінай «Незнаёмая дачка», знятай паводле рамана італьянскай пісьменніцы Элены Ферантэ. Фільм удзельнічаў у конкурсе Венецыянскага кінафестывалю-2021.