Мэдзі Зіглер | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Мэдзісан Ніколь Зіглер |
Род дзейнасці | фотамадэль, актрыса, танцоўшчыца |
Дата нараджэння | 30 верасня 2002 (22 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Kurt Ziegler[d] |
Маці | Меліса Гізонэ |
Сайт | ziegler-girls.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэ́дзісан Ніко́ль Зі́глер (англ.: Madison Nicole «Maddie» Ziegler, нар. 30 верасня 2002 года; Пітсбург, ЗША)[1][2] — амерыканская танцоўшчыца, актрыса і мадэль. Найбольш вядомая па ўдзеле ў рэаліці-шоу «Мамы ў танцы» на тэлеканале «Lifetime» і па здымках у відэакліпе аўстралійскай спявачкі Сіі[3]. Кліп на песню «Chandelier» перамог у катэгорыі «Найлепшая харэаграфія» на «2014 MTV Video Music Awards». Увогуле Мэдзі знялася ў васьмі кліпах Сіі («Chandelier», «Elastic Heart», «Big Girls Cry», «Cheap Thrills», «The Greatest», «Rainbow», «Passenger», «Thunderclouds»). А таксама атрымала перамогу на «People Choice Awards 2016» у намінацыі «Seriosly Person»[4].
Зіглер нарадзілася ў Пітсбургу, Пенсільванія ў сям’і Мелісы Зіглер-Гісоні (у дзявоцтве Сула) і Курта Зіглера.[5] Бацькі Мэдзі разайшліся ў 2011 годзе, каментуючы гэта тым, што эмацыйнай і фінансавай платай за танцы стала сям’я. Пазней маці Мэдзі зноў выйшла замуж. Медзісан мае малодшую сястру — Макензі,[6] двух братоў ад папярэдняга шлюбу бацька і двух старэйшых зводных сясцёр.[7] Мэдзі мае польскае, нямецкае і італьянскае паходжанне.[7] Да 2013 года Мэдзі Зіглер наведвала школу Слоўн, потым вучылася дома.[8] На дадзены момант яна са сваёй сям’ёй жыве ў Мерысвіле, Пенсільванія.[9]
Зіглер пачала танцаваць у 2 гады. Зараз яна займаецца ў Abby Lee Dance Company.[7] У 2011 годзе была ўдзельніцай танцавальнага спаборніцтва на канале CBS «Жыццё для танца», але шоу знялі з эфіра да выхаду эпізоду з яе ўдзелам.[10] Пазней у тым жа годзе яе маці атрымала ролю ў рэаліці-шоу канала Lifetime «Мамы ў танцы», тэлепраграму пра штодзённае жыццё маладых танцоўшчыц з каманды для элітных спаборніцтваў Abby Lee Dance Company. У праграме Мэдзі з’яўляецца са сваёй мамай і сястрой, Макензі, якая таксама танцуе.[11] У 2013 годзе Зіглер з’явілася ў працягу тэлеперадачы — «Апошняе танцавальнае спаборніцтва Эбі».
У 2012 годзе Зіглер зыграла ролю Маладой Дэб у праграме канала Lifetime «Drop Dead Diva».[12] Зіглер знімалася ў шмаце музычных відэа для спевакоў, у тым ліку для Алекса Каліс (Alexx Calise),[13] Сіі і Тодрыка Холла.[14] Кліп на песню Сіі «Chandelier», дзе знімалася Мэдзі, атрымаў намінацыі на MTV Video Music Awards-2014 «Відэа года» і «Найлепшая харэаграфія», апошнюю з якіх выйграў.
Зіглер знімалася для шмату модных брэндаў адзення, такіх як «Glitzy Girl»[15] та «Purple Pixies».[16] Знялася для вокладкі летняга выпуска «Kode Magazine».[17]
14 жніўня 2014 года разам з некаторымі саўдзельнікамі шоу «Dance Moms» выступіла у Тодрык Холл ў межах тура «Twerk Du Soleil».[18]
Мэдзі Зіглер разам са сваёй маці і сястрой супрацуюць з Starlight Children's Foundation.[19]
Год | Серыял | Роль | Заўвагі |
---|---|---|---|
2011 | Live to Dance | сябе | Эпізод не выйшаў у эфір |
2011—ц.ч. | Dance Moms | сябе | Галоўная роля |
2012 | Drop Dead Diva | Маладая Дэб | Запрошаная госця, эпізоды 'Lady Parts' |
2013 | Abby's Ultimate Dance Competition | сябе | Запрошаная госця, эпізод «Богі і смяротныя» |
2014 | The Ellen DeGeneres Show | сябе | Запрошаная госця, эпізоды 11-160 |
2014 | Jimmy Kimmel Live! | сябе | Запрошаная госця, эпізоды 12-95 |
2014 | Late Night with Seth Meyers | сябе | Запрошаная госця, эпізоды 1-57 |