Мэн (заліў)

Мэн
англ.: Gulf of Maine
Вышэйстаячая акваторыяАтлантычны акіян
Краіны
Мэн (заліў) (ЗША)
Мэн (заліў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэн (англ.: Gulf of Maine) — заліў у Паўночнай Амерыцы.

Заліў размешчаны паміж паўвостравамі Кейп-Код і Новая Шатландыя. Максімальная глыбіня — 329 м[1].

У паўночна-ўсходняй частцы заліва размешчаны заліў Фандзі, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі. У паўднёва-заходняй частцы размешчаны іншы буйны заліў — Масачусетс.

Найбуйнейшыя порты на берагах заліва — Бостан, Портленд (ЗША), Сент-Джон (Канада).

Найбуйнейшыя рэкі, якія ўпадаюць у заліў, — Анапаліс, Кенебанк, Кенебек, Сако, Сен-Круа, Мэрымек, Пенабскат, Сент-Джон. Плошча басейнаў рэк, якія ўпадаюць у заліў Мэн, складае 179008 км².

Маленькія астраўкі Мачыяс-Сіл і Норт-Рок з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж ЗША і Канадай.

Зноскі