Мэры Сміт Джонс

Мэры Сміт Джонс
эяк.: Udach' Kuqax*a’a’ch
Імя пры нараджэнні англ.: Marie Smith Jones
Род дзейнасці мовазнаўца
Дата нараджэння 14 мая 1918(1918-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2008(2008-01-21)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Мэры Сміт Джонс (англ.: Marie Smith Jones; 14 мая 1918 — 21 студзеня 2008) — апошняя з прадстаўнікоў амерыканскіх індзейцаў паўднёвай Аляскі, якія гаварылі на мове эяк. Яна была ганаровай правадыркай племені эяк і апошняй чыстакроўнай іх прадстаўніцай [2].

Мэры нарадзілася ў невялікім горадзе Кардова на Алясцы. 5 мая 1948 года яна выйшла замуж за рыбака Уільяма Ф. Сміта. Хаця яны мелі дзевяць дзяцей, яны так і не навучылісь размаўляць на гэтай мове, таму што гэта ў тыя часы лічылася ганебным. У 1970-я гады яна пераехала ў Анкарыдж. Для таго каб захаваць мову эяк, Сміт Джонс працавала з лінгвістам Майклам Краусам, які склаў слоўнік і граматыку. У 1990-я гады памёр яе апошні брат, і яна засталася адзіным носьбітам гэтай мовы.

Пазней Мэры стала палітычным актывістам і двойчы вытупала ў ААН па праблеме рэдкіх і знікаючых моў. Яна таксама займалася пытаннямі якія тычыліся індзейцаў і іх навакольнага асяроддзя[2].

У 2005 годзе у сваім інтэрв’ю Сміт Джонс распавяла, што яе імя на мове эяк — Udach' Kuqax*a’a’ch, якое перакладаецца як «гук, які склікае людзей здалёк»[3]. У раннім узросце яна пакутавала з-за алкагалізму, але ў пачатку 1950-ых гадоў кінула піць у сувязі з тым, што абзавелася сям’ёй і дзецьмі. Але іншую сваю шкодную звычку — паленне — яна не кінула аж да смерці[4].

Мэры Сміт Джонс памерла 21 студзеня 2008 года ва ўзросце 89 гадоў у сваім доме ў Анкарыдж .

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20080127083042/http://www.adn.com:80/nation/story/291109.html
  2. а б speaker-of-native-alaskan-language-dies.html "Last full-blooded Eyak and fluent speaker of native Alaskan language, dies". Associated Press. January 5, 2008. Праверана 2008-10-25. {{cite news}}: Праверце значэнне |url= (даведка)(недаступная спасылка)
  3. Elizabeth Kolbert, «Last Words» Архівавана 8 лютага 2008., The New Yorker, June 6, 2005/
  4. «Last Alaska language speaker dies», BBC Newa, January 24, 2008.