Мюнхенская гарадская электрычка (ням.: S-Bahn München) | |
---|---|
Інфармацыя | |
Горад | Мюнхен |
Дата адкрыцця | 1972[1] |
Даўжыня ліній | 442 км[2] |
Колькасць станцый | 149[2] |
Колькасць ліній | 10[2] |
Пасажырапаток за дзень | 800000[2] |
Схема ліній | |
Мюнхенская гарадская электрычка (ням.: S-Bahn München) — прыгарадна-гарадскія цягнікі (S-Bahn), аснова грамадскага транспарту ў Мюнхене нароўні з метро. Абслугоўваецца кампаніяй DB Regio (Баварыя) і каардынуецца кампаніяй «Мюнхенскі транспартны і тарыфны саюз» (ням.: MVV).
Сістэма была адкрыта да летніх Алімпійскіх гульняў у 1972 годзе. Была створана з некалькіх прыгарадных чыгунак, якія электрыфікаваліся і злучаліся тунэлем пад цэнтрам горада ад галоўнага да ўсходняга вакзала.
У 2001 годзе яна была вылучана як Таварыства з абмежаванай адказнасцю ў межах канцэрна DB, але 1 лістапада 2005 года далучана зноў да DB Regio.