Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера | |
---|---|
ням.: Universität der Bundeswehr München | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität der Bundeswehr München |
Міжнародная назва | англ.: Bundeswehr University Munich |
Заснаваны | 1973 |
Рэктар | Eva-Maria Kern[d] |
Студэнты | 1 084[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мюнхен |
Сайт | unibw.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера (ням.: Universität der Bundeswehr München) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мюнхен.
Універсітэт быў заснаваны ў 1973 годзе па ініцыятыве тагачаснага федэральнага міністра абароны Гельмута Шміта. Гэта адзін з двух універсітэтаў Бундэсвера, у якіх нямецкая армія навучае сваіх кандыдатаў у афіцэры і маладых афіцэраў. Універсітэт уваходзіць у структуру і кіруецца Федэральным міністэрствам абароны.
Універсітэт звычайна даступны салдатам, якія з'яўляюцца афіцэрамі і кандыдатамі ў афіцэры арміі Германіі. У цяперашні час каля 3 000 студэнтаў вучацца па базавых праграмах вучэльні, у тым ліку 400 жанчын. Каля 50 афіцэраў узброеных сіл краін-саюзніц НАТА таксама штогод сканчаюць вучобу ў Мюнхене. Акрамя таго, ва ўніверсітэце таксама вучацца і цывільныя студэнты. З 2002 года невялікая колькасць нямецкіх цывільных студэнтаў (напрыклад, 270 чалавек у 2019 годзе) вучацца ва ўніверсітэце. Іх навучанне фінансуецца іхнім будучым працадаўцам, у асноўным буйнымі прамысловымі і страхавымі кампаніямі; яны вучацца ў асноўным па праграмах эканамічнага і тэхнічнага навучання.