Мары Гел-Ман | |
---|---|
Murray Gell-Mann | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 2019[3][4][…] (89 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | J. Margaret Dow[d] і Marcia Southwick[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік-дакументаліст, фізік-тэарэтык, даследчык, фізік |
Навуковая сфера | фізіка элементарных часціц |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Віктар Фрэдэрык Вайскопф |
Вядомыя вучні | Кенет Вільсан і Sidney Coleman[d] |
Член у |
|
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1969) |
Сайт | tuvalu.santafe.edu/~mgm |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мюрэй Гел-Ман (Гельман; англ.: Murray Gell-Mann; нар. 15 верасня 1929 г., Нью-Ёрк, ЗША - 24 мая 2019 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1969) «за адкрыцці, звязаныя з класіфікацыяй элементарных часціц і іх узаемадзеянняў».
Мюрэй (Марэй) Гел-Ман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэяў-імігрантаў з Чарнавіц (тады ў Аўстра-Венгеррскай імперыі) — дырэктара курсаў англійскай мовы для імігрантаў Артура Ісідара Гел-Мана і Паўліны Райхштэйн, у дзяцінстве лічыўся вундэркіндам, адрозніваўся вялікай цікавасцю і любоўю да прыроды. Пасля заканчэння Калумбійскай падрыхтоўчай і граматычнай школы (Нью-Ёрк), Гел-Ман паступіў ва ўзросце пятнаццаці гадоў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыў Ельскі ўніверсітэт з дыпломам бакалаўра навук (1948), паступіў у аспірантуру Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і атрымаў доктарскую ступень па фізіцы (1951). З 1952 працаваў у Чыкагскім універсітэце з Энрыка Фермі, спачатку выкладчыкам (1952—1953), затым асістэнт-прафесарам (1953—1954), ад’юнкт-прафесарам (1954—1955). У 1955 году становіцца ад’юнкт-прафесарам, з 1956 года — прафесар, з 1967 года — ганаровы прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. Ва ўзросце 23 гадоў распачаў рэвалюцыю ў галіне фізікі элементарных часціц, апублікаваўшы сваю асноўную працу пра дзіўнасць і зачараванне элементарных часціц.