Мяжа — пояс незааранай зямлі паміж двума палямі. Можа таксама азначаць падзел паміж двумя суседскімі ўчасткамі.
Асабліва ў вялікай колькасці сустракаюцца ў экстэнсіўнай сельскай гаспадарцы. З прыроднага пункту гледжання мяжа ўяўляе сабой важны элемент навакольнага асяроддзя. Іх прысутнасць вызначае больш высокую біяразнастайнасць аграцэнозаў. З’яўляецца месцам пражывання многіх раслін і месцам знаходжання жывёл. На межах гняздуюцца некаторыя віды птушак, напрыклад, жоўтая сітаўка. Ліквідацыя меж і стварэнне монакультурных палёў прыводзяць да дэградацыі прыроднага асяроддзя.
Канфлікт з-за межаў складае адзін з матываў польскай культуры, напрыклад, ён згадваецца ў рамане «Агнём і мячом» Генрыка Сянкевіча, або ў мастацкім фільме «Самі сваі», рэжысёра Сільвестра Хенцынскага.