Мята вадзяная

Мята вадзяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mentha aquatica L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32268
NCBI  190902
EOL  595659
IPNI  450192-1
TPL  kew-124366

Мята вадзяная[3], Мята водная (Mentha aquatica) — расліна сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), від роду Мята.

Мята вадзяная, мента, мята пятрова[4], пахучка[5].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 90 см. Сцёблы валасістыя, квадратныя ў сячэнні. Лісце авальнае, 2—6 см даўжынёй і 1—4 см шырынёй, часам набывае чырванаватае адценне[6]. Пры расціранні яны выдаюць характэрны мятный пах. Кветкі дробныя, светла-бэзавыя, сабраныя ў маленькія пухнатыя суквецці.

Месцы вырастання

[правіць | правіць зыходнік]

Мята вадзяная распаўсюджаная ў Еўропе, сярэдняй паласе Расіі, Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Расце на вільготнай глебе або каля ручаёў.

Значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Мята водная можа прымяняцца ў тых жа мэтах, што і мята перцавая (Mentha ×piperita), якая з’яўляецца гібрыдам мяты воднай і мяты каласковай (Mentha spicata), як рэзка-араматычная (дабаўка да розных страў і напояў) і лекавая расліна.

Мята вадзяная

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Мята водная