Мяцёлка — складанае батрычнае суквецце.
На галоўнай восі мяцёлкі на розным узроўні развіваюцца бакавыя галінкі, якія шматразова разгаліноўваюцца і нясуць кветкі або невялікія простыя суквецці (каласкі, кошыкі і інш.).
Галінкі мяцёлкі бываюць прыціснутыя да галоўнай восі або адстаяць ад яе. Сціснутую мяцёлку з кароткімі галінкамі, падобную на колас, называюць султанам (напрыклад, суквецці цімафееўкі, лісахвоста).