Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||
Мёдон (фр.: Meudon) — камуна ў Францыі, паўднёва-заходні прыгарад Парыжа на паўднёвым беразе Сены ў дэпартаменце О-дэ-Сен. З медонскіх узгоркаў адкрываецца адзін з найлепшых відаў на французскую сталіцу. Насельніцтва — 44 200 жыхароў (2005).
Мёдон развіваўся вакол рэзідэнцыі Бурбонаў, якую Людовік XIV выбудаваў для свайго сына, «вялікага дафіна». Пасля смерці спадчынніка прастола Мёдонскі палац прыйшоў у заняпад і быў канчаткова знішчаны ў гады франка-прускай вайны. Яго руіны перададзены ў распараджэнне філіяла Парыжскай абсерваторыі. Падобны ж лёс напаткаў і палац Бельвю ў Мёдоне, пабудаваны для маркізы дэ Пампадур каралеўскім архітэктарам Габрыелем.