Мігрэнь | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | G43.0 |
МКБ-10-КМ | G43.909, G43.9 і G43 |
МКХ-9 | 346 |
МКБ-9-КМ | 346[1], 346.9[1], 346.90[2] і 346.80[2] |
OMIM | 157300 |
DiseasesDB | 8207 |
MedlinePlus | 000709 |
eMedicine | neuro/218 neuro/517 emerg/230 neuro/529 |
MeSH | D008881 |
![]() |
Мігрэнь (фр.: migraine) — прыступападобны галаўны боль (звычайна адной паловы галавы) з моташнасцю і рвотай. Назіраецца пры парушэнні мазгавога кровазвароту ад рэзкай спазмы сасудаў і застою крыві. Часцей хварэюць жанчыны. Адрозніваюць мігрэнь сапраўдную і сімптаматычную. Прыкметы: галаўны боль звычайна ў лобна-скроневай вобласці, бывае пульсуючы, узмацняецца пры яркім святле, шуме, кашлі, халадзеюць канечнасці і іншае. Пры мігрэні развіваецца мігрэнозны статус (прыступы паўтараюцца адзін за адным з кароткімі інтэрваламі). Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае.