Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | арганізацыя ААН[d] і падкаст[d] |
Афіцыйныя мовы | руская[2], англійская, французская, іспанская, арабская і кітайская мова |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1957[1] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчыная арганізацыя | Арганізацыя Аб’яднаных Нацый |
Член у | |
Узнагароды | |
iaea.org (ар.) (англ.) (фр.) (ісп.) (руск.) (кіт.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
МАГАТЭ (анг. IAEA, скар. International Atomic Energy Agency) — міжнародная арганізацыя для развіцця супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі. Заснаваная ў 1957 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Вене (Міжнародны Венскі Цэнтр). Агенцтва было створана як незалежная міжурадавая арганізацыя ў сістэме ААН, а са з’яўленнем Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі яго праца набыла асаблівае значэнне, бо ДНЯЗ зрабіў абавязковым для кожнай дзяржавы-ўдзельніка заключыць з МАГАТЭ пагадненне аб гарантыях.
Мэта работы Агенцтва ў краіне — канстатаваць, што працы у мірнай ядзернай галіне не пераключаюцца на ваенныя мэты. Дзяржава, падпісваючы такое пагадненне нібы гарантуе, што не праводзіць даследаванняў ваеннай накіраванасці, таму гэты дакумент і называецца пагадненнем аб гарантыях. Пры гэтым МАГАТЭ — орган асабліва тэхнічны. Яно не можа даваць палітычнай ацэнкі дзейнасці той ці іншай дзяржавы. МАГАТЭ не мае права будаваць здагадкі — Агенцтва працуе толькі з наяўнымі фактамі, засноўваючы свае высновы выключна на атрыманых выніках інспекцый. Сістэма гарантый МАГАТЭ не можа фізічна перашкодзіць пераключэння ядзернага матэрыялу з мірных мэтаў на ваенныя, а толькі дазваляе выявіць пераключэнне знаходзіцца пад гарантыямі матэрыялу або выкарыстанне не па прызначэнні пастаўленай пад гарантыі ўстаноўкі і ініцыяваць разгляд такіх фактаў у ААН. Пры гэтым высновы Агенцтва адрозніваюцца крайняй асцярогай і карэктнасцю.
У функцыі Агенцтва ўваходзіць: