Міжнароднае права

ААН — вядучая арганізацыя ў сферы кадыфікацыі і развіцця міжнароднага права

Міжнаро́днае пра́ва — сукупнасць праваадносін з удзелам замежных элементаў і нарматыўных актаў, якія рэгулююць гэтыя адносіны. У міжнародным праве вылучаюцца тры асноўныя кірункі: міжнароднае публічнае права, міжнароднае прыватнае права, наднацыянальнае права. Сукупнасць норм, якія рэгулююць міждзяржаўныя адносіны.

Крыніцы міжнароднага права

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Міжнародны звычай
  2. Міжнародны дагавор
  3. Агульныя прынцыпы міжнароднага права
  4. Судовая практыка