Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых | |
---|---|
МФТР | |
Адміністрацыйны цэнтр |
![]() |
Тып арганізацыі | міжнародная прафсаюзная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1896 |
Галіна | transportation industry[d] |
itfglobal.org |
Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых (англ.: International Transport Workers' Federation, ITF) — міжнародная прафсаюзная арганізацыя, якая аб’ядноўвае шэраг прафсаюзаў рабочых транспарту.
Арганізацыя была заснавана ў 1896 годзе як Міжнародная федэрацыя карабельнай, докерскай і рачной галін. Сваю сучасную назву федэрацыя атрымала ў 1898.
У склад Міжнароднай федэрацыі транспартных рабочых уваходзяць два беларускія прафсаюзы — Беларускі незалежны прафсаюз з Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (дзейнасць абедзвюх арганізацый прыпынена Вярхоўным Судом Беларусі[1]) і Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[2].