Міжнародны аэрапорт імя Імама Хамейні | |
---|---|
![]() | |
ІАТА: IKA — ІКАА: OIIE | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Дата адкрыцця | 8 мая 2004 |
Уладальнік | Government of Iran[d] |
Эксплуатант | Imam Khomeini Airport City[d] |
Вышыня НУМ | 1 010 м |
Сайт | ikac.ir (перс.) |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | 7 055 159 |
![]() |
Міжнародны аэрапорт імя Імама Хамейні — міжнародны аэрапорт у Тэгеране. Будаваўся з 1981 года для разгрузкі адзінага тэгеранскага аэрапорта «Мехрабад», які не спраўляўся з ростам аб’ёмаў перавозак. Названы ў гонар Рухалы Мусаві Хамейні.
Плошча міжнароднага авіятэрмінала — 13 тысяч гектараў, ён абсталяваны самым сучасным абсталяваннем, на пабудову затрачана каля 60 мільёнаў долараў. 1 лютага 2004 года адбылося адкрыццё першай чаргі міжнароднага аэрапорта. Адкрыты 30 красавіка 2005 года. Першапачаткова аэрапорт прымаў рэйсы толькі з дзяржаў Персідскага заліва. З лістапада 2007 аэрапорту перададзеныя міжнародныя рэйсы з аэрапорта «Мехрабад».