IUPAC (International Union of Pure and Applied Chemistry) — Міжнародны Саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі.
Міжнародная арганізацыя, якая каардынуе даследаванні ў галіне хіміі, хімічную тэрміналогію. Створаная ў 1920 годзе. Сябрамі IUPAC з’яўляюцца навуковыя ўстановы. Выдае часопіс «Тэарэтычная і прыкладная Хімія» (англ.: Pure and Applied Chemistry). IUPAC з’яўляецца сябрам Міжнароднага Савета па навуцы.