Мізандрыя (ад стар.-грэч.: μῖσος— «нянавісць» и ἀνδρός «мужчына») — тэрмін, які азначае нянавісць, непавагу альбо забабоны ў дачыненні да мужчын[1]. Мізандрыя можа праяўляцца шматлікімі спосабамі, уключаючы сацыяльную ізаляцыю, сэксуальную дыскрымінацыю, варожасць, гінацэнтрызм, матрыярхат, прыніжэнне мужчын, гвалт над мужчынамі і сэксуальную аб'ектывізацыю.
Зваротная з'ява — мізагінія: нянавісць, пагарда альбо забабоны ў дачыненні да жанчын[2].