Мікалай Аляксандравіч Сямашка | |
---|---|
руск.: Николай Александрович Семашко | |
![]() | |
Нараджэнне |
8 (20) верасня 1874[1] ці 20 верасня 1874[1] |
Смерць |
18 мая 1949[2][1] (74 гады) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | медыцына і палітыка |
Месца працы | |
Узнагароды | |
![]() |
Мікалай Аляксандравіч Сяма́шка[3] (руск.: Николай Александрович Семашко; 8 (20) верасня 1874 — 18 мая 1949) — урач, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяч, адзін з арганізатараў сістэмы аховы здароўя ў СССР. Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1944).
Нарадзіўся ў вёсцы Лівенская Ялецкага павета Арлоўскай губерні (у сучасным Задонскім раёне Ліпецкай вобласці Расіі) у сям’і настаўніка. У 1891 годзе скончыў Ялецкую мужчынскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.
У 1893 годзе стаў членам марксісцкага гуртка. У 1895 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў арыштаваны, адлічаны з універсітэта без права аднаўлення і сасланы на радзіму пад паліцэйскі нагляд. Пасля скачэння тэрміна ссылкі спрабаваў аднавіцца на вучобу ў Маскоўскім універсітэце, але яму было адмоўлена. Працягваць вучобу дазволілі толькі ў Казанскім універсітэце, медыцынскі факультэт якога М. Сямашка скончыў у 1891 годзе. Працаваў урачом у Арлоўскай і Самарскай губернях[4]. У 1904 годзе пераехаў у Ніжні Ноўгарад, працаваў земскім урачом[5]. Працаваў у Ніжагародскім камітэце РСДРП[4]. У 1905 годзе быў адным з арганізатараў забастоўкі на Сормаўскім заводзе, кіраваў работай атрадаў, якія аказвалі медыцынскую дапамогу паўстанцам[5]. Быў зноў арыштаваны.
У 1906 годзе М. А. Сямашка эміграваў у Швейцарыю, жыў у Жэневе, дзе сустрэўся з У. І. Леніным. У жніўні 1907 года ў якасці дэлегата ад жэнеўскай бальшавіцкай арганізацыі прымаў удзел у Штутгарцкімі кангрэсе Другога Інтэрнацыянала[4]. У 1908 гозе разам з бальшавісцкім цэнтрам пераехаў у Парыж, дзе (да 1910 года) працаваў сакратаром Замежнага бюро ЦК РСДРП, прымаў удзел у рабоце Партыйнай школы ў горадзе Ланжумо (1911)[4]. У 1912 годзе выступаў з дакладам на 6-й (Пражскай) Усерасійскай канферэнцыі РСДРП. З пачаткам Балканских войнаў 1912—1913 гадоў М. А. Сямашка выехаў у Сербію па запрашэнні Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, працаваў галоўным урачом шпіталя ў горадзе Парачын[6]. У пачатку Першай сусветнай вайны быў інтэрніраваны ў час акупацыі Сербіі балгарскімі войскамі, атрымаў дазвол ад Міністэрства аховы здароўя Балгарыі займацца медыцынскай практыкай[6].
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі М. А. Сямашка вярнуўся ў Расію. У верасні 1917 года быў абраны старшынёй Пятніцкая раённай ўправы Масквы[4][6] (ад фракцыі бальшавікоў[4]). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Маскве, арганізаваў медыцынскую дапамогу ўдзельнікам паўстання[4][5][7]. Пасля рэвалюцыі працаваў загадчыкам медыка-санітарнага аддзялення Массавета, з 11 ліпеня 1918 года да 25 студзеня 1930 года[6] займаў пасаду Народнага камісара аховы здароўя РСФСР. Адначасова ў 1922—1949 гадах загагадчык кафедры сацыяльнай гігіены 1-га МДУ (з 1930 года — 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут). У 1923—1926 гадах займаў пасаду старшыні Дзіцячай камісіі пры Прэзідыуме ЦВК. Галоўны рэдактар першага выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі» (1928—1936). Прымаў удзел у стварэнні Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), быў членам яе прэзідыума. З 1945 года займаў пасаду дырэктара Інстытута школьнай гігіены Акадэміі педагагічных навук РСФСР, з 1947 года — дырэктара Інстытута арганізацыі аховы здароўя і гісторыі медыцыны Акадэміі медыцынскіх наук СССР.
М. А. Сямашку належаць працы ў галіне сацыяльнай гігіены, грамадскага хачавання, арганізацыі сістэмы аховы здароўя. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся мерапрыемствы па барацьбе з эпідэміямі, створана сістэма аховы мацярынства і дзяцінства. Аўтар праектаў найважнейшых дэкрэтаў ЦВК у галіне аховы здароўя, ініцыятар стварэння сеткі дзіцячых і жаночых кансультацый, туберокулёзных і венерычных дыспансераў, дыспансераў па барацьбе з прафесійнымі захворваннямі[6]. Ініцыятьар стварэння Цэнтральнай медыцынскай бібліятэкі (1918), Дома вучоных (1922) у Маскве[4]. З 1923 года займаў пасаду старшыні Вышэйшага савета па справах фізічнай культуры і спорту, у 1940—1949 гадах — старшыні Усесаюзнага гігіенічнага таварыства. Дэлегат X, XII—XVI з’ездаў УКП(б)[4].
У гонар М. А. Сямашкі названы шэраг медыцынскіх устаноў і арганізацый, вуліц у розных гарадах, астэроід (4811) Сямашка. У 1964 годзе Пошта СССР выпусціла пашовую марку ў гонар М. А. Сямашкі.