Мікалай Міхайлавіч Амосаў | |
---|---|
Николай Михайлович Амосов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 (19) снежня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2002[1][2] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Kateryna Amosova[d] |
Род дзейнасці | хірург, філосаф, урач, урач-пісьменнік, таракальны хірург |
Навуковая сфера | кардыяхірургія[d], геранталогія, транспланталогія і біялагічная кібернетыка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Архангельскі медыцынскі інстытут (1933 год), Завочны індустрыяльны інстытут (1940 год) |
Вядомыя вучні | Віктар Скумін |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Мікалай Міхайлавіч Амосаў (6 (19) снежня 1913, в. Альхова, Валагодская вобласць — 12 снежня 2002, Кіеў) — савецкі і ўкраінскі таракальны хірург, навуковец-медык, літаратар.
Аўтар наватарскіх методык у кардыялогіі і таракальнай хірургіі, аўтар сістэмнага падыходу да здароўя («метад абмежаванняў і нагрузак»), дыскусійных прац па геранталогіі, праблемах штучнага інтэлекту і рацыянальнага планавання грамадскага жыцця («сацыяльнай інжынерыі»). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1969) і Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны, Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біялагічнай і медыцынскай кібернетыцы. Аўтар кнігі «Мысли и сердце» (1965).
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1962—1979 гадах, Народны дэпутат СССР з 1989 года, член Вярхоўнага Савета СССР з 1989 года.