Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 лютага 1996[1] (28 гадоў)
|
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 182 см | |||
Вага | 78 кг | |||
Пазіцыя | нападнік | |||
Хват | леварукі ўдар[d] | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікала́й Э́лерс (дацк.: Nikolaj Ehlers; нар. 14 лютага 1996) — дацкі хакеіст, нападнік клуба «Вініпег Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі.
Пачаў займацца хакеем у Швейцарыі, дзе яго бацька Гайнц Элерс выступаў як прафесійны хакеіст. паклаў пачатак кар’еру ў веку 16 гадоў у складзе клуба «Біль». Частку сезона нападнік правёў у галоўнай камандзе, але большую частку ўсё ж такі выступаў за моладзевы склад. Каб палепшыць перспектывы ігрок у хуткім часе перайшоў у клуб Квебекскай галоўнай юніёрскай хакейнай лігі, дзе адразу ўзяўся за працу. Дзякуючы ўдалым выступам на драфце НХЛ 2014 года быў абраны ў першым раўндзе пад агульным 9 нумарам клубам «Вініпег Джэтс».
22 красавіка 2015 года Элерс быў выкліканы ў «Вініпег Джэтс» дзеля паслясезоннага збору[2]. Элерс быў часткай дружыны ў трэніровачным лагеры вініпэгцаў на сезон 2015—2016 гадоў. У першым матчы клуба ў рэгулярным сезону 8 кастрычніка 2015 года дэбютаваў за клуб. 13 кастрычніка 2015 года закінуў свой першы гол у НХЛ, пацэліўшы шайбу ў браму «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» на Медысан-Сквер-Гардэн[3]. 26 студзеня 2016 года адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Арызоны Каётыз» у Вініпегу[4]. 4 кастрычніка 2017 года Элерс падпісаў новае сямігадовае пагадненне з клубам[5].