Мікалай Яўгенавіч Сігневіч

Футбол
Мікалай Сігневіч
Поўнае імя Мікалай Яўгенавіч Сігневіч
Нарадзіўся 20 лютага 1992(1992-02-20)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Вага 88 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Атырау
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 33 (6)
2013—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 98 (29)
2013   Беларусь Дынама (Брэст) 12 (5)
2017   Грэцыя Платаніяс 16 (2)
2019—2020 Венгрыя Ферэнцвараш (Будапешт) 32 (5)
2020 Расія Хімкі 2 (0)
2020—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 26 (6)
2022—2023 Грэцыя Апалон Смірніс 21 (1)
2024— Казахстан Атырау
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (1)
2014—2021 Беларусь Беларусь 21 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Мікалай Сігневіч (нар. 20 лютага 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Атырау». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2014—2021).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, пачынаючы з 2011 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама», у асноўным выходзячы на замены. У сезоне 2013 стаў асноўным нападнікам брэсцкай каманды. У жніўні 2013 года перайшоў у БАТЭ, але застаўся ў брэсцкім клубе на правах арэнды[3]. У выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам брэсцкага клуба ў сезоне.

Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў снежні 2013 года далучыўся да БАТЭ. Сезон 2014 распачаў у складзе барысаўскага клуба, звычайна выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе. У выніку, у канцы сезона стаў чаргавацца ў стартавым складзе з Віталем Радзівонавым. У першым жа сезоне за барысаўчан забіў 9 галоў у чэмпіянаце.

У пачатку 2015 года не выступаў з-за траўмы, прапусціў у тым ліку Суперкубак Беларусі 2015, у якім БАТЭ па пенальці выйграў у салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У канцы красавіка аднавіўся ад траўмы, але доўгі час толькі з’яўляўся на замену. З верасня, пасля траўмы Віталя Радзівонава, замацаваўся ў стартавым складзе, але ў кастрычніку сам атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У першай палове 2016 года не гуляў з-за траўмы, з чэрвеня стаў з’яўляцца на полі, але замацавацца ў аснове не здолеў, саступаючы канкурэнцыю Радзівонаву. У снежні 2016 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Платаніясу»[5]. У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[6]. У складзе БАТЭ стаў гуляць у аснове на пазіцыі цэнтральнага нападніка, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. 2 лістапада 2017 года ў матчы Лігі Еўропы з «Кёльнам» адзначыўся голам пасля ўдара праз сябе.

У сезоне 2018 заставаўся адным з асноўных нападнікаў БАТЭ, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе каманды. 13 снежня 2018 года ў апошнім матчы сезона адзнаўчыўся дублем у браму грэчаскага ПАОКа ў Лізе Еўропы, а пазней атрымаў чырвоную карту і быў выдалены з поля (выніковы лік 3:1).

У снежні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Ферэнцвараш»[7], разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Венгрыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У верасні 2020 года далучыўся да падмаскоўных «Хімкаў»[8], аднак у тым жа месяцы разарваў кантракт, правёўшы за клуб тры матчы[9], і вярнуўся ў БАТЭ[10]. У 2020 годзе з’яўляўся на полі эпізадычна, на наступны год з часам замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭ[11].

У студзені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з грэчаскім клубам «Апалон Смірніс»[12]. Застаўся ў камандзе ў сезоне 2022/23, калі яна выбыла ў другі дывізіён. У жніўні 2023 года пакінуў «Апалон Смірніс» пасля таго, як ён страціў прафесійны статус[13].

У студзені 2024 года стаў іграком казахстанскага «Атырау»[14].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, выйшаўшы на 68-й хвіліне на замену замест Сяргея Карніленкі ў матчы супраць Іспаніі (0:3). Наступны матч (18 лістапада 2014 года супраць Мексікі) распачаў у стартавым складзе і сваім голам дапамог беларусам атрымаць перамогу (3:2).

  1. Nikolai Signevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikalay Signevich // FBref
  3. Николай Сигневич — футболист БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (8 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2013.
  4. Сигневич продлил контракт с БАТЭ (руск.). by.tribuna.com.
  5. БАТЭ объявил об аренде "Платаниасу" Сигневича (руск.). football.by (29 снежня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Гайдучик и Сигневич возвращаются в БАТЭ (руск.). football.by (3 мая 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. Николай Сигневич стал игроком "Ференцвароша" (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Николай Сигневич официально в "Химках" (руск.). football.by (8 верасня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Сигневич расторг контракт с "Химками", проведя за российский клуб всего три матча (руск.)(недаступная спасылка). football.by (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2024. Праверана 29 студзеня 2024.
  10. БАТЭ объявил о возвращении Сигневича (руск.). football.by (28 верасня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. Николай Сигневич покинул БАТЭ (руск.). football.by (27 снежня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. "Аполлон" объявил о переходе Николая Сигневича (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. "Аполлон Смирнис" отказался от профессионального статуса и будет выступать в Д4. Сигневич покинул клуб (руск.). football.by (10 жніўня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. Николай Сигневич подписал контракт с "Атырау" Виталия Жуковского (руск.). football.by (28 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
  15. Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич – в составе (руск.). by.tribuna.com.