літ.: Mykolas Alekna | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | кіданне дыска |
Нарадзіўся |
28 верасня 2002[1] (22 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 1,94 м |
IAAF | 14841124 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалас Алекна (літ.: Mykolas Alekna; нар. 28 верасня 2002, Вільнюс) — літоўскі лёгкаатлет, рэкардсмен свету ў кіданні дыска (2024). Чэмпіён Еўропы 2022 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2022 года і бронзавы чэмпіянату свету 2023 года. Ва ўзросце 19 гадоў ён заваяваў сярэбраны медаль чэмпіянату свету 2022 года, стаўшы самым маладым прызёрам чэмпіянату свету па кіданні дыска ў гісторыі.
Мікалас — сын алімпійскага чэмпіёна па кіданні дыска Віргіліюса Алекны. Яго брат Марцінас Алекна таксама з’яўляецца кідальнікам дыска.
У чэрвені 2022 года 19-гадовы Мікалас Алекна ўстанавіў свой новы асабісты рэкорд — 69,81 м, заняўшы другое месца на спаборніцтвах Брыльянтавай лігі ў Стакгольме, што стала рэкордам у кіданні дыска сярод спартсменаў гэтага ўзросту. На чэмпіянаце свету 2022 года, які праходзіў у ліпені ў Юджыне, штат Арэгон, ён саступіў толькі Крысцьяну Чэху, стаўшы самым маладым прызёрам чэмпіянату свету па кіданні дыска ў гісторыі. Менш як праз месяц на чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Мюнхене Алекна стаў чэмпіёнам.
29 красавіка 2023 года на турніры Big Meet у Берклі, Каліфорнія, Алекна стаў самым маладым кідальнікам дыска ў гісторыі, які пераадолеў адзнаку ў 70 метраў і ўстанавіўшы новы рэкорд Еўропы сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, Мікалас, у кіданне дыска, з вынікам 68,85 метра стаў бронзавым медалістам.
14 красавіка 2024 года на турніры Oklahoma Throws Series у ЗША 21-гадовы дыскабол паказаў вынік 74,35 м. Ён пераўзыйшоў на 27 см папярэдняе сусветнае дасягненне нямецкага атлета Юргена Шульта, устаноўленае ў 1986 годзе.