Мікалоюс Чурлёніс | |
---|---|
літ.: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis польск.: Mikołaj Konstanty Czurlanis | |
Дата нараджэння | 22 верасня 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1911[1][3][…] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sofija Kymantaitė-Čiurlionienė[d] |
Дзеці | Danutė Čiurlionytė-Zubovienė[d] |
Род дзейнасці | кампазітар, мастак |
Жанр | класічная музыка |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | мадэрн |
Уплыў | Carl Reinecke[d] |
Сайт | ciurlionis.eu (літ.) (англ.) (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікало́юс Канстанці́нас Чурлё́ніс (літ.: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis, польск.: Mikołaj Konstanty Czurlanis; 22 верасня 1875 — 10 красавіка 1911) — літоўскі кампазітар, мастак, дырыжор і культурны дзеяч.
Мікалоюс Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 годзе ў Варэне ў сям’і арганіста. Бацька — Канстанцінас Чурлёніс, маці — Адэле Чурлёніене. Мікалоюс быў старэйшым з 9 дзяцей у сям’і. Калі яму споўнілася 3 гады, сям’я пераехала ў Друскенікі.
У 1889 годзе Мікалоюс Чурлёніс пачаў наведваць школу аркестра князя Мікалая Агінскага ў Плунге. У 1893 годзе з дапамогай князя паступае ў Варшаўскую кансерваторыю. У 1901 годзе пачынае наведваць заняткі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.
Разам з Антанасам Жмуйдзінавічусам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам быў адным з арганізатараў першай выстаўкі літоўскага мастацтва.
Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[4].