Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 красавіка 1997[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Рост | 1,81 м | |||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | inside forward | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікель Аярсабаль Угартэ (баскск.: Mikel Oyarzabal Ugarte; нар. 21 красавіка 1997 года, Эйбар, Краіна Баскаў) — іспанскі футбаліст, вінгер клуба «Рэал Сасьедад» і зборнай Іспаніі. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Чэмпіён Еўропы 2024 года.
Мікель прадстаўляў Іспанію на юнацкім узроўні. За нацыянальную зборную Іспаніі ён дэбютаваў 29 мая 2016 года ў матчы супраць зборнай Босніі і Герцагавіны.
Улетку 2019 года Мікель быў запрошаны ў зборную для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых каманд, які адбыўся ў Італіі. У трэцім матчы ў групе супраць Польшчы ён вызначыўся голам на 35-й хвіліне і яго каманда разграміла саперніка 5:0. У паўфінале забіў адзін мяч з пенальці ў вароты Францыі, а яго каманда перамагла 4:1 і прабілася ў фінал.