Менкаўра (Мікерын) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
IV дынастыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Старое Царства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Статуя Менкаўры і яго жонкі Хамерэрнебці II; Музей выяўленчага мастацтва, Бостан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
асабістае імя як Сын Ра
|
Mn k3.w Rˁ Непахісныя душы (Ка) Ра
Mn k3(.w) Rˁ
Mn k3(.w) Rˁ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хорава імя як Хор
|
K3-ẖ.t
K3-ẖ.t | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
небці-імя як Гаспадар
падвойнага вянца |
K3-nb.tj | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
залатое імя як Залаты Хор
|
Bjk-nbw-nṯr.j Залаты божы сокал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Турынскі спіс (№III./14) |
У зыходніку імя правіцеля страчана, захаваліся толькі гады праўлення[1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Абідаскі спіс (№24) |
Mn k3.w Rˁ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сакарскі спіс |
…k3.w Rˁ (моцна пашкоджана) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
старажытнагрэчаскае імя варыянты па Манефону па Герадоту: па Эратасфену: |
Афрыкан: Менхерэс Еўсевій: адсутнічае Арм. вар. Еўсевія: адсутнічае Мікерын Машэрэс[2] |
Менкаўра (грэч. Мікерын паводле Герадота) — шосты цар (фараон) егіпецкай IV дынастыі часоў Старога Царства. Правіў прыкладна з 2530 па 2510 да н.э.[3] Пра яго асобу і час яго праўлення засталося вельмі мала сведчанняў. Вядомы ён, перш за ўсё, як будаўнік трэцяй піраміды ў Гізе, а таксама дзякуючы шматлікім скульптурным выявам, знойдзеным у ваколіцах яго піраміды. Многія з гэтых статуй выдатна захаваліся.
Імаверна, Менкаўра быў сынам фараона Хафры і Хамерэрнебці I. Такое меркаванне пашырана, таму што ў наваколлі Менкаўравай піраміды быў знойдзен нож, на яком было імя Хамерэрнебці.[4]
Адзіная вядомая жонка Менкаўры — Хамерэрнебці II. У яе грабніцы ўпамінаецца яе маці з такім жа іменем, якая да таго ж насіла тытул "царскай маці". На аснове гэтага Джордж Эндру Рэйснер прыйшоў да агульнапрынятай сёння высновы, што Хамерэрнебці I была таксама і маці Менкаўравай жонкі. І такім чынам, Менкаўра быў жанаты на сваёй роднай сястры. Адзіным вядомым дзіцем ад гэтага шлюбу быў прынц Хуэнра, пахаваны каля піраміды свайго бацькі, на гэтай падставе, згодна з меркаваннем Рэйснера, ён лічыцца заўчасна памерлым наследным прынцам.[5]
Ступень сваяцтва Менкаўры з яго пераемнікам Шэпсескафам даволі няясная. Хаця вядома, што Шэпсескаф загадаў завяршыць памінальны храм Менкаўры і змясціць там свой указ. Гэта падштурхнула Рэйснера да высновы, што Шэпсескаф таксама быў сынам Менкаўры. Праўда, само па сабе завяршэнне храма — не паказчык, бо кожны егіпецкі цар павінен быў забяспечыць належнае пахаванне свайго папярэдніка незалежна ад ступені сваяцтва (і даволі часта гэта выконвалася). З рэштак жа моцна пашкоджанага ўказа вычытаць пэўныя звесткі аб паходжанні (аб бацьках) Шэпсескафа немагчыма.[5]
Менкаўра заняў трон пасля свайго стрыечнага брата Біхерыса (Бакі), які валадарыў нядоўга. Дакладная працягласць праўлення Менкаўры невядома. Турынскі царскі папірус, створаны ў часы Новага Царства, у адпаведным месцы пашкоджан, прачытаць можна толькі, што праўленне доўжылася x + 8 гадоў, а гэта магло быць і 18, і 28 гадоў. Егіпецкі жрэц Манефон, які жыў у 3-м ст. да н.э., дае яму 63 гады, але гэта, мабыць, завельмі многа.
На цяперашні час самая позняя пацверджаная дата яго праўлення — "11 раз падліку" (маюцца на ўвазе агульнаегіпецкія перапісы пагалоўя скаціны, якія праводзіліся з мэтай збору падаткаў), а магчыма, "год пасля 11 разу падліку". Праблема ў том, што гэтыя падлікі першапачаткова праводзіліся кожныя два гады (таму за "х-ым годам падліку" ішоў "год пасля x-га разу падліку"), але пазней яны бывалі праводзіліся і штогод (за "x-ым годам падліку" ішоў "(x+1)-ы год падліку").[6] У наяўных крыніцах няма звестак пра тое, як часта праводзіліся падлікі пры Менкаўры: штогод ці раз у два гады. Калі мелі месца двухгадовыя прамежкі, то працягласць праўлення складзе звыш 20 гадоў.
Акрамя будаўніцтва піраміднага комплекса не вядома ніякіх падзей часоў праўлення Менкаўры.[7] Імя правіцеля сустракаецца на адном аб'екце з Бібла[8] і на шматлікіх адбітках цыліндрычных пячатак з Бухена.[9]
IV дынастыя | ||
Папярэднік: Бака |
фараон Егіпта каля 2545 — 2511 гг. да н.э. |
Пераемнік: Шэпсескаф |