Поўнае імя | Мікіта Аляксандравіч Халімончык | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 студзеня 2000[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||
Вага | 79 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Мікіта Халімончык (нар. 3 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2016 года пачаў выступаць за дубль «Дынама». Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 16 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (6:1) і адзначыўшыся галявой перадачай. Пазней гуляў пераважна за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звачыйна зсатаваўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[3].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дынамаўцаў, гуляў пераважна за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года вярнуўся ў «Дынама»[5].
У пачатку 2022 года трэніраваўся з дынамаўцамі, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[6]. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск»[7].
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і «Смаргоні», а ў сакавіку стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[8]. У сакавіку 2024 года стала вядома, што абаронца працягне выступаць за «Арсенал», нягледзячы на службу ва Узброеных сілах[9]. У жніўні 2024 года пакінуў клуб[10].
У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Дынама | 6 | 0 |
2017 | дубль | Дынама | 18 | 0 |
2018 | дубль | Дынама | 25 | 0 |
2019 | Д1 | Дынама | 2 | 0 |
2020 (1) | дубль | Дынама | 11 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 9 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Дынама | 1 | 0 |
2021 (2) | Д1 | Нёман | 13 | 0 |
2022 | Д1 | Мінск | 21 | 0 |
2023 | Д2 | Арсенал | 11 | 0 |
2024 (1) | Д1 | Арсенал | 0 | 0 |