Мілаш Земан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Miloš Zeman | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Петр Нечас | ||||||
Папярэднік | Вацлаў Клаус | ||||||
Пераемнік | Петр Павел | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Вацлаў Гавел | ||||||
Папярэднік | Іозеф Тошаўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Шпідла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мілан Угдэ | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Клаус | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іржы Горак | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Шпідла | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 верасня 1944 (80 гадоў) |
||||||
Бацька | Josef Zeman[d] | ||||||
Маці | Marie Zemanová[d] | ||||||
Жонка | Ivana Zemanová[d][3] | ||||||
Дзеці | Kateřina Zemanová[d] і David Zeman[d] | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя |
Камуністычная партыя (1968—1970) Сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2009) Партыя грамадзянскіх правоў (2009-цяпер) |
||||||
Адукацыя | Вышэйшая эканамічная школа, Прага | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт |
zemanmilos.cz (чэшск.) kancelarmilosezemana.cz (чэшск.) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́лаш Зе́ман (чэшск.: Miloš Zeman, ⓘ; нар. 28 верасня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэшскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзідэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэшскага парламента (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партый Чэхіі.
Нарадзіўся 28 верасня 1944 года ў горадзе Колін (Пратэктарат Багеміі і Маравіі) у сям’і паштовага чыноўніка і настаўніцы. Мілашавы бацькі развяліся, калі таму было два гады. Выхаваннем займалася маці, настаўніца па спецыяльнасці. Пасля скончыў школу ў родным горадзе і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[4].
Падчас Пражскай вясны 1968 годзе Земан стаў членам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 годзе быў выключаны з яе за нязгоду з пактам пра ўварванне ў Чэхаславакію[5]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартыўнай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, з якой быў звольнены ў 1989 годзе за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаванне і аднаўленне)[4].
Улетку 1989 года яго крытычны каментар на Чэхаславацкім тэлебачанні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным з лідараў Грамадзянскага форуму[6].
У красавіку 2001 года Мілаш Земан пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзідэнта, аднак саступіў Вацлаву Клаусу з-за раз’яднанасці сваё партыі. Пасля гэтага Земан стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 года з-за канфлікту з лідарам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Параўбекам пакінуў партыю.
У 2013 годзе ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзідэнта Чэшскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карала Шварцэнберга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013 года.