Мілена Дравіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1940[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2018[3][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Dragan Nikolić[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, дзіця-акцёр, актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0237244 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілена Дравіч (сербск.: Милена Дравић, 5 кастрычніка 1940, Бялград, Каралеўства Югаславія — 14 кастрычніка 2018, Бялград, Сербія) — югаслаўская і сербская актрыса тэатра і кіно.
Ва ўзросце чатырох гадоў пачала займацца выканальніцкім мастацтвам, калі бацькі запісалі яе ў танцавальны гурток. Пазней яна перайшла ў класічны балет[4].
У 1959 годзе, яшчэ будучы школьніцай, Дравіч была заўважаная рэжысёрам Францішкам Чапам, які прапанаваў васемнаццацігадовай дзяўчыне зняцца ў яго фільме «Vrata ostaju otvorena» (Дзверы застаецца адкрытай), пасля таго, як убачыў яе на вокладцы моладзевага часопіса на групавым фота артыстаў балета[5]. Зняўшыся яшчэ ў некалькіх фільмах, яна вырашыла прысвяціць сябе акцёрскаму майстэрству і з гэтай мэтай паспяхова паступіла ў Акадэмію тэатральнага мастацтва пры Акадэміі мастацтваў у Бялградзе.
Яе вялікі прарыў у акцёрскай кар’еры адбыўся ў 1962 годзе ў фільме Бранка Баўэра «Prekobrojna» (Лішняя), за які яна атрымала «Залатую арэну за лепшую жаночую ролю» (Югаслаўскі эквівалент прэміі «Оскар»). Запамінальная ролю, а таксама шырока разрэкламаваная ўзнагарода дапамаглі ёй стаць першай і, магчыма, самай вялікай жанчынай-кіназоркай Югаславіі. Яна была ўдастоена пяці «Срэбных арэн» (за жаночыя ролі другога плана) і двух «Залатых арэн» (за галоўныя жаночыя ролі)[6].
Кар’ера Мілены Дравіч была доўгай, плённай і рознабаковай. Яна была запамінальнай і праўдападобнай, і ў трагічных ролях у эпапеях пра Другую Сусветную вайну, і ў ролях эксцэнтрычных жанчын у эксперыментальных артхаусных фільмах, і ў ролях наіўных дзяўчат у рамантычных камедыях. Мілена мела асаблівы поспех у 1970-х і 1980-х гадах. А ў 1980 годзе яна атрымала прыз за лепшую жаночую ролю другога плана ў Канах за фільм «Poseban tretman» (Асаблівае стаўленне)[7].
У жніўні 1994 года за асаблівы ўклад у айчынны кінематограф яна атрымала прэстыжную прэмію Паўла Вуйсіча[8].
15 снежня 2017 года ў Бялградзе яна была ўдастоена прэстыжнай прэміі «Dobričin prsten» за дасягненні ў галіне тэатральнага майстэрства[9].
Мілена Дравіч была замужам тройчы.
У 1960 годзе Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага сцэнарыста і кінарэжысёра Младаміра Джорджавіча, але праз некалькі гадоў яны рассталіся[10].
Яе другі шлюб быў з рэжысёрам Воіславам 'Кокан' Раканяцам, за якім яна была замужам да яго заўчаснае смерці ў 1969 годзе.
31 снежня 1971 года Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага акцёра Драгана Нікаліча[11], з якім яна ў 1970-х гадах вяла папулярную тэлевізійную праграму «Образ уз образ».
Актрыса памерла 14 кастрычніка 2018 года пасля працяглай барацьбы з ракам малочнай залозы[12]. Мілена была пахавана 19 кастрычніка на Алеі ганаровых грамадзян на Новых могілках у Бялградзе, побач з мужам Драганам[13].