Мілена Драгічэвіч-Шэшыч

Мілена Драгічэвіч-Шэшыч
сербск.: Милена Драгићевић Шешић
Пад час лекцыі ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, 5.02.2015
Пад час лекцыі ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Мінск, 5.02.2015
Дата нараджэння 3 лютага 1954(1954-02-03) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, мастацтвазнаўца
Навуковая сфера культурная палітыка, менеджмент у культуры
Месца працы
Навуковая ступень дэкан факультэта драматычных мастацтваў
Навуковае званне прафесар
Вядомыя вучні Ірына Стальная
Вядомая як Кіраўнік аддзела культурнай палітыкі ЮНЕСКА
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілена Драгічэвіч-Шэшыч (3 лютага 1954, Трагір, Харватыя, СФРЮ) — міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтва ў Белградзе. Член Нацыянальнага савета па навукова-тэхнічнаму развіццю (2006—2010 гады). Член Сената Універсітэта мастацтва ў Белградзе. Рэктар Універсітэта мастацтваў у Белградзе (2000—2004).

Аспірантура ва ўніверсітэтах Парыж VIII у Венсене (1976/77) і Універсітэт Парыж IV Сарбона (1977/78), кандыдацкую дысертацыю абараняла на факультэце філалогіі ў Белградзе ў 1990 годзе, з 1991 года працуе ў якасці ардынарнага прафесара ў Еўрапейскай камісіі кіравання культурай (Брусель), па запрашэнні выкладае ў розных універсітэтах свету (Лондан, Бухарэст, Масква, Дрэздэн).

З’яўляецца даследчыкам, пісьменнікам, кансультантам, аўтарам і рэдактарам шматлікіх кніг і даследаванняў. Яе працы былі пераведзены на 15 моў. Аўтар больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменту, культурнай палітыкі і міжкультурных адносін. Прымала ўдзел у больш чым 50 культурных праектаў у Паўднёва-Усходняй Еўропе, дзяржавах-сябрах ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор’я, Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Індыі.

Міжнародны выкладчык культурнай палітыцы і кіравання. Эксперт-кансультант па культурнай палітыцы і кіраванню Еўрапейскага культурнага фонда, Савета Еўропы, ЮНЕСКА, Фонда Марсэля Хіктера (Бельгія), Швейцарскага савета па культуры «Про Гельвецыя», Брытанскага Савета.

З’яўляецца членам Міжнароднай Асацыяцыі французскіх культуролагаў, сацыёлагаў і эканамістаў, Міжнароднай асацыяцыі культуры, членам Выканаўчага савета Еўрапейскай асацыяцыі цэнтра падрыхтоўкі менеджэраў у сферы культуры (Гамбург), членам рэдкалегіі «Еўрапейскага журнала культурнай палітыкі» і рэдакцыйнай калегіі часопіса «Культура» (Белград).

Зноскі