Мінано́сец — надводны мараходны карабель невялікага водазмяшчэння, асноўным узбраеннем якога з'яўляецца тарпеднае.
Са з'яўленнем мінных крэйсераў і эскадраных мінаносцаў будаўніцтва мінаносцаў у пачатку XX стагоддзя ў Расіі было спынена, апошняя серыя — мінаносцы тыпу «Цыклон» для абароны шхерных пазіцый. У іншых краінах яны працягвалі будавацца аж да канца Другой сусветнай вайны. Мінаносцы, якія дасталіся СССР па рэпарацыях, увайшлі ў склад савецкага ВМФ ў якасці вартавых караблёў.