Міната́ўр — у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачвара-людаед з галавой быка і целам чалавека.
Яго ўласнае імя — Астэрый («Зорны»). Народжаны жонкай крыцкага цара Мінаса (дачюой Геліяса) Пасіфаяй ад свяшчэннага быка бога Пасейдона або ад самога Пасейдона. Мінас пасяліў Мінатаўра ў падземным лабірынце, куды яму прыносілі ў ахвяру (штогод або некалькі разоў на год) па сем юнакоў і дзяўчат з падуладных Мінасу Афін. Забіты героем Тэсеем.
![]() |
Мінатаўр на Вікісховішчы |
---|