Міну́шкі (Chrysosplenium) — род кветкавых раслін сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragaceae).
Шматгадовыя травы. Лісце чаргаванае ці супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі дробныя, зеленаватыя або жаўтаватыя ў шчьггкападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Адрозніваецца каля 55 відаў. Пашыраны ў нетрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я і ва ўмераным поясе Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі мінушкі звычайныя (Chrysosplenium alternifolium) трапляюцца ў вільготных і забалочаных месцах, па берагах рэк.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Селезёночник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)