Міньцзян | |
---|---|
кіт. 岷江 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 793 км |
Басейн | 134 000 км² |
Расход вады | больш за 3 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | горы Міньшань |
• Каардынаты | 33°01′56″ пн. ш. 103°39′08″ у. д.HGЯO |
Вусце | Янцзы |
• Месцазнаходжанне | Ібінь |
• Каардынаты | 28°46′14″ пн. ш. 104°37′56″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Янцзы → Усходне-Кітайскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Сычуань |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міньцзя́н (кіт.: 岷江) — рака ў Кітаі, у правінцыі Сычуань, левы прыток ракі Янцзы (басейн Усходне-Кітайскага мора).
Даўжыня ракі 793 км. Плошча вадазбору 134 800 км². Сярэдні расход вады больш за 3000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Міньшань, дзе яна працякае ў глыбокай цясніне. Працякае па Сычуаньскай катлавіне. Каля горада Гуаньсянь рэчышча дзеліцца на рукавы, ніжэй населенага пункта Пэньшань рака зноў цячэ ў адным рэчышчы[1]. Упадае ў Янцзы каля горада Ібінь. Паводкі на рацэ адбываюцца ў летні перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Суднаходная ад горада Лэшань, дробныя судны — ад горада Чэнду.