Міній | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Orchomenus[d], Пасейдон або Chryses[d] |
Маці | Hermippe[d] |
Жонка | Clytodora[d] і Tritogeneia[d] |
Дзеці | Leucippe[d], Orchomenus[d], Persephone[d], Alcithoe[d], Arsinoe[d], Elara[d], Clymene[d], Атамант і Periclymene[d] |
Міній (стар.-грэч.: Μινύας) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар горада Архамен у Беотыі. Яго імя збліжаюць з імем цара Мінаса. Акрамя таго, з яго імем звязана назва народа мінійцаў, які гасяляў частку мацерыковай Грэцыі яшчэ да прыходу грэкаў.
Звесткі пра яго радавод вельмі супярэчлівыя.
Паводле адной версіі, сын Пасейдона і Еўрыянасы[2]. Бацька Клімены[3]. Паводле Апалонія Родаскага, сын Эола, заснавальнік Архамена, бацька Клімены[4]. Паводле іншай версіі, сын Хрыса, кіраваў мініямі. Бацька Архамена[5]. Паводле іншых версій, сын Этэокла, Арэя і інш., муж Трытагенеі або Клітадоры, бацька Архамена, Прэсбана, Афаманта, Дыяхтона і дочак[1]. Паводле Гесіёда, бацька Андрэя[6].
Сын Архамена, бацька 3 Мініяд[7]. За насмешкі над Дыянісам яго дочкі былі пакараны богам вінаробства, які ператварыў іх у кажаноў. Скарбніцу Мінія і яго магілу паказвалі ў Архамене[8].