Выканаўчая ўлада |
---|
Партал:Палітыка · правіць |
Міністэрства — орган дзяржаўнага кіравання асобнай сферай дзейнасці. Міністэрствы ўзначальваюцца міністрамі. У розных краінах існуюць розныя міністэрствы, але некаторыя існуюць у пераважнай большасці краін (міністэрствы абароны, замежных спраў, фінансаў, аховы здароўя і інш.)
У некаторых краінах (Швейцарыя, Філіпіны, ЗША) міністэрствы завуць дэпартаментамі, у Ганконгу — бюро.